УМО учителей белорусского языка и литературы

ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ АБ'ЯДНАННЕ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ И ЛІТАРАТУРЫ


У вучебна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўваходзіць чатыры чалавекі: Карсека Марыя Іванаўна, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі; Шыманская Ірына Міхайлаўна, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі; Пракціка Уладзімір Дзмітрыевіч, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі; Папкова Жанна Іванаўна, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Гэта педагогі высокай кваліфікацыі, якія творча падыходзяць да сваёй справы. Усе яны валодаюць сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі: развіцця крытычнага мыслення, калектыўных спосабаў навучання, рознаўзроўневага навучання, інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ахвотна дзеляцца сваім вопытам з калегамі, прымаючы ўдзел у пасяджэннях раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання, з’яўляюцца рэцэнзентамі падручнікаў для 5-7 класаў, выступаюць у перыядычным друку. 

Адданасць сваёй справе, працавітасць і высокі прафесіяналізм паспрыялі таму, што вучні гімназіі №27 традыцыйна дэманструюць высокія вынікі па беларускай мове і літаратуры на алімпіядах рознага ўзроўню і творчых конкурсах.

  
Такія вынікі тлумачацца яшчэ і тым, што ўзаемаадносіны паміж членамі вучэбна-метадычнага аб’яднання будуюцца на падставе ўзаемадапамогі, таварыскасці, падтрымкі.

Дзейнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры спрыяе выхаванню ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці, любові да Радзімы і роднай мовы, папулярызацыі народных трацыцый.


Праз леты, праз вёсны і зімы,
Праз вёскі, дамы і двары
Ідуць яны – гонар Радзімы.
Ідуць залатыя майстры.
Нясуць нам свой талент і працу,
І душу, адкрытую дню,
Каб ў працы сваёй нараджацца
Ў пакутах святога агню.
Настаўніка праца святая,
Таму што яна для людзей.
Хай Бог вам заўжды памагае,
Жыццё будзе поўным надзей,
У вокны заўжды свеціць сонца,
Не гасне ні ўноч і ні ўдзень.
Жыццё ваша будзе бясконцым –
Гарыць вашай працы прамень!
Чарнаброўкіна Н.У.

Комментариев нет:

Отправить комментарий